Аліна, фота з сацыяльных сетак.
Цела 20-гадовай Аліны знайшлі пад раніцу 11 мая людзі: дзяўчына ляжала пад вокнамі свайго студэнцкага інтэрната. Следчыя мяркуюць, што гэта быў суіцыд.
Аліна прыехала ў абласны цэнтр з Жабінкі. Вучылася на 4-м курсе сацыяльна-педагагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. На гэтым жа факультэце вучылася і яе старэйшая сястра. Як расказваюць іншыя студэнты, жылі сёстры разам.
Месца трагедыі адзначылі кветкамі.
У інтэрнаце кажуць, што прычынай такога ўчынку магла стаць нізкая адзнака: маўляў, вучылася дзяўчына добра, вось і расхвалявалася з прычыны адной адзнакі. Іншыя ўдакладняюць, па непацверджанай інфармацыі, што ўзнікла праблема са справаздачай па практыцы: выкладчык папракаў, што за яе нават 4 балы нельга паставіць.
Сёння, 12 мая, дзяўчына адзначыла б 21-годдзе.