Першапачаткова кампанія займалася вытворчасцю паперы, а сваю сучасную назву атрымала ў 1871 — Nokia Ab. У 1902 годзе яшчэ адным відам дзейнасці Nokia Ab стала выпрацоўка электраэнергіі.

У 1922 годзе, пасля зліцця з Finnish Rubber Works і Finnish Cable Works, Nokia Ab стала вырабляць таксама гумовыя вырабы (цяпер гэта вядомая аўтааматарам кампанія Nokian), кабелі і электроніку. Пазней у сферу інтарэсаў Nokia Ab трапілі паляўнічыя стрэльбы, пластыкі і хімічныя матэрыялы.

У 1980-х Nokia Ab пачала актыўна развіваць распрацоўку і вытворчасць электронікі. Да 1987 года асноўным бізнэсам кампаніі становіцца бытавая электроніка — кампанія стала трэцім па велічыні вытворцам тэлевізараў у Еўропе.

Але мы ведаем фінскую кампанію не па гумовых вырабах і тэлевізарах, а па мабільных тэлефонах і смартфонах. Калісьці Nokia была лідарам і на тым і на іншым рынках, аднак па шэрагу прычын страціла перавагу перад канкурэнтамі, а затым і зусім прадала сваё мабільнае падрадзяленне Microsoft за 7,18 млрд даляраў.

Апошнія смартфоны з лагатыпам Nokia з'явіліся на рынку ў мінулым годзе — імі сталі Nokia Lumia 730, Lumia 735 і Lumia 830.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?