Cёння і вырашыцца трапляюць беларусы (галоўны трэнер — Дэйв Льюіс) у чвэрцьфінал турніру, дзе сустрэнуцца ў чацвер з канадцамі, або вяртаюцца ў Мінск.

Група В: ЗША — 15 (6), Расія, Фінляндыя — 14 (6), Беларусь — 11 (6), Славакія — 8 (6), Нарвегія — 6 (6), Данія — 4 (7), Славенія — 3 (7). 

Нагадаем, што беларусы выйгралі тры матчы на турніры: Славенія (4:2), Данія (5:1), ЗША (5:2), прайгралі Расіі з лікам 0:7, у авертайме Славакіі (1:2), па булітах Фінляндыі (2:3).

Факты пра матч.

1. Найлепей сёння выйграць (так прыгажэй і для сябе, і для заўзятараў), або прынамсі прайграць у авертайме ці па булітах, што таксама дае 4-е месца ў групе і пуцёўку ў 1/4 фіналу. Славакі нас не дагоняць.

2. Калі Беларусь прайграе ў асноўны час, то а 17:15 пачнецца гульня ЗША — Славакія. Перамога амерыканцаў гарантуе пропуск беларусам у чвэрцьфінал. Хварэем за Штаты.

3. Дарэчы, амерыканцам сёння трэба перамагаць, каб заваяваць першае месца ў групе і трапіць у 1/4 фіналу на нямоцную Швейцарыю Глена Хэнлана, а не Швецыю ці Чэхію з фактарам сваёй пляцоўкі.

4. Нарвегія не матываваная, яна згубіла шанцы на плэй-оф, але яе браму бароніць галкіпер мінскага «Дынама» Ларс Хаўген.

5. Такім чынам. Беларусь — Нарвегія. 13:15. Прамы эфір на «Беларусь-1». Або у інтэрнэце можна глядзець тут, у раздзеле анлайн-вяшчанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?