Беларусь і Кітай 10 мая падпісалі пагадненні і мемарандумы па крэдытна-інвестыцыйным супрацоўніцтве на 3,5 млрд даляраў ЗША, паведаміў у панядзелак на сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. 

Аб'ём крэдытаў дасягае 7 млрд. даляраў, у тым ліку 3 млрд. складуць ільготныя сродкі, сказаў Кабякоў, словы якога прыводзіць прэс-служба ўрада. 

Прэм'ер-міністр «выказаў асаблівую падзяку» кітайскаму лідару за прынятыя рашэнні аб выдзяленні Беларусі тэхніка-эканамічнай дапамогі ў памеры 800 млн. юаняў (129 млн. даляраў) на рэалізацыю сацыяльных праектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?