Монс Зелмерлёў — імаверны пераможца, калі верыць букмекерам

Монс Зелмерлёў — імаверны пераможца, калі верыць букмекерам

Згодна са статыстыкай агрэгатару ставак OddsChecker, найчасцей стаўкі на перамогу на Еўрабачанні-2015, што пройдзе з 19 па 23 мая ў Аўстрыі, робяцца на Швецыю, якую на конкурсе прадставіць Монс Зелмерлёў з песняй «Heroes».

Па суме ставак розных букмекерскіх кантор беларускі дуэт Юзары і Маймуна займае толькі 16 месца з 40 краін-удзельніц. Каэфіцыент на перамогу — ад 50/1 да 100/1.

На тое, што Беларусь увойдзе прынамсі ў першую дзясятку, каэфіцыент 5/2, а на тое, што зойме найвышэйшае месца сярод краін Усходняй Еўропы — 19/2.

Найбольш ставяць на перамогу Швецыі — каэфіцыенты ніжэй за 1/2. Следам за Швецыяй Італія, Аўстралія, Эстонія і Фінляндыя. Расія на 6 месцы з каэфіцыентамі ад 10/1 да 19/1, але, калі верыць букмекерам, мае непаганыя шанцы трапіць у топ-5.

У самым нізе табліцы ставак размясціліся Швейцарыя, Чэхія, Сан-Марына, Малдова і Партугалія.

***

«Еўрабачанне» пройдзе ў 60-ы раз з 19 па 23 мая ў Вене. У 2015 годзе ў конкурс вернуцца Кіпр, Сербія і Чэхія, што раней адмаўляліся ад удзелу. Але 12 іншых краін адмовіліся ад удзелу, у іх ліку Украіна. Упершыню (і, магчыма, адзіны раз) у конкурсе возьме ўдзел Аўстралія.

Прадстаўнікі Беларусі на «Еўрабачанні-2015» выступяць у другой частцы першага паўфіналу 19 мая з песняй «Time».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?