Трое дзяцей з Горак, шпіталізаваных у Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу ў выніку перакульвання надзіманага атракцыёна, маюць цяжкія траўмы, паведаміў 5 мая журналістам у Горках прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

4 мая ў выніку перакульвання надзіманага атракцыёна ў Горках цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі дзевяць дзяцей ва ўзросце ад 2,5 да 10 гадоў. Першапачаткова яны былі шпіталізаваныя ў Горацкую раённую бальніцу. Потым адно дзіця было выпісана, трое найбольш пацярпелых пераведзены ў траўматалагічнае аддзяленне Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы, астатнія пяць працягваюць лячэнне ў Горках.

Паводле слоў эксперта, усе пераведзеныя ў Магілёў дзеці — ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў. Найбольш цяжкія траўмы атрымала дзяўчынка, у якой паламаная рука і ёсць множныя пераломы касцей тазу. Вельмі верагодна, што гэтыя пашкоджанні будуць кваліфікаваныя як цяжкія цялесныя.

Яшчэ адно шпіталізаванае ў абласную бальніцу дзіця мае пераломы абедзвюх рук, трэцяе — множныя пераломы адной рукі.

Як было адзначана на нарадзе ў Горках, якую правёў старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў, адно з пацярпелых дзяцей — грамадзянін Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?