Прэм'ер Латвіі Лаймдота Страўюма за год працы ў органах улады атрымала заробак памерам 36 тыс. 657 еўра, а яшчэ 14 555 еўра дзяржава выплаціла ёй у якасці пенсіі.

Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў штогадовай дэкларацыі службовай асобы, якую кіраўнік урада падала ў Службу дзярждаходаў Латвіі. Вынікае, што ў месяц яна атрымлівала на свой рахунак каля 4267 еўра, паведамляе Delfi.lv

Таксама ў яе маюцца каштоўныя паперы на суму 6 593 еўра.

Што тычыцца банкаўскіх сродкаў, то яны адносна сціплыя для палітыка такога рангу: у Страўюмы маецца 6 299 еўра ў Swedbank, 5096 еўра ў банку DNB, 139 еўра ў SEB banka. Ездзіць прэм'ер на аўтамабілі Mazda 6 2007 года выпуску.

У Беларусі такія звесткі афіцыйна не абнародуюцца.

У ім палітык, які ў цяперашні час працуе ў Беларускім гандлёва-фінансавым саюзе, раскрыў інфармацыю пра крыніцы сваіх даходаў.

Але ў маі мінулага года стала вядома, што аклад тагачаснага прэм'ера краіны Міхаіла Мясніковіча можа складаць 11 млн рублёў (на той час больш за 1 000 даляраў).

Так, у сваім інтэрв'ю таксама былы прэм'ер Вячаслаў Кебіч заявіў, што акрамя зарплаты ў памеры 7 млн рублёў, ён атрымлівае персанальную пенсію ад прэзідэнта.

«Яна складае 75% ад акладу прэм'ер-міністра краіны і дасягае 8,5 млн рублёў», — распавёў Кебіч. Вось і атрымалася, што ў тагачаснага прэм'ер-міністра аклад складаў 11,33 млн рублёў, што складала ўдвая больш за сярэдні заробак па краіне. Праўда, прэм'ер можа атрымліваць яшчэ прэміі і дадатковыя выплаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0