Пра гэта падчас Гадзіны пытанняў да Урада ў Вярхоўнай Радзе паведаміў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк.

«Урад зацвердзіў план мерапрыемстваў па святкаванні 70-й гадавіны перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне. Ніякіх каларадскіх і іншага роду савецка-расійскіх стужак … Мы адзначаем перамогу над нацызмам з тымі ж сімваламі, што і Еўропа, а гэта мак», — сказаў ён.

«Пра тое, што перамогі ў Другой сусветнай вайне без Украіны ніколі б не было, хай Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін чытае энцыклапедыю і гісторыю», — падкрэсліў Яцанюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?