112.by

112.by

Раніцай 23 красавіка Калінкавіцкім падраздзяленнем МНС было атрымана паведамленне пра пажар дома ў вёсцы Заполле. На момант узнікнення пажару двухгадовая дачка гаспадыні знаходзілася дома адна, сама 25-гадовая мама ў гэты час пайшла па ваду да калодзежа. Па вяртанні жанчына ўбачыла, што з вокнаў ідзе дым, забегла ўнутр і вынесла дачку на вуліцу.

Работнікі хуткай дапамогі шпіталізавалі дзяўчынку ў рэанімацыйнае аддзяленне з папярэднім дыягназам «апёкі 1, 2, 3 ступені (40% цела)». Дзіця памерла ў бальніцы.

Пажар знішчыў дах дома, столевае перакрыцце, пашкодзіў сцены і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

Ратавальнікі-пажарныя заклікаюць не пакідаць дзяцей адных.

«Пакінуўшы без нагляду малога нават на 10-15 хвілін, вы можаце пазбавіцца дзіцяці назаўжды. Выключыце гульні дзяцей з запалкамі, запальнічкамі. Захоўвайце іх у недаступных месцах. Растлумачце дзецям небяспеку гульняў з агнём, паўтарайце асноўныя правілы бяспекі. Дэманструйце захаванне ўсіх правілаў бяспекі асабістым прыкладам», — звярнулі ўвагу ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?