У Беларусі з 1 мая будуць пераразлічаны памеры павышэнняў, надбавак і даплат да пенсій у сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ).

Аб гэтым паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна на анлайн-канферэнцыі, што праходзіць на сайтах БелТА і Мінпрацы і сацабароны.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці чакаецца ў маі чарговае павышэнне пенсій, Мар'яна Шчоткіна праінфармавала:

«На перыяд з 1 мая па 31 ліпеня будзе ўстаноўлена новая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Зыходзячы з гэтай велічыні з 1 мая будуць пераразлічаны памеры павышэнняў, надбавак і даплат, што выплачваюцца да пенсій. Адначасова з гэтай даты будуць пераразлічаны сацыяльныя і мінімальныя працоўныя пенсіі, памеры якіх таксама вылічваюцца зыходзячы з велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?