Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі лічыць, што прызнанне Вярхоўнай Радай Украіны дзейнасці Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў — Украінскай паўстанцкай арміі (АУН-УПА) барацьбой за незалежнасць, можа негатыўна адбіцца на польска-ўкраінскіх адносінах.

Пра гэта ён заявіў у сераду ў эфіры тэлеканала ТВН24.

«Няшчасце гэтага закона заключаецца ў тым, што ён робіць немагчымым польска-ўкраінскі гістарычны дыялог, без якога няма прымірэння і вырашэння важных пытанняў. Гэта справа не закрытая, калі казаць пра адносіны Польшчы і Украіны, але і тут варта шукаць станоўчае рашэнне», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, тое, што адбылося, з аднаго боку, падабенства польскіх законаў па дэсаветызацыі, а з другога боку, закрывае дыскусію аб ролі АУН-УПА, што няправільна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?