rbc.ua
Ва Украіне вырашылі адмовіцца ад георгіеўскай стужкі на 9 мая. Сімвалам святкавання перамогі ў Другой сусветнай вайне будзе кветка маку.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк падчас пасяджэння Кабінета міністраў, паведамляе rbc.ua.
«Сімвалам святкавання з'яўляецца мак. Гэта еўрапейскі знак. Усе іншыя стужкі хай носяць у Расіі… Украіна з'яўляецца пераможцам, і Украіна будзе вызначаць (сімвал) на самым высокім узроўні», — заявіў Яцанюк.
0
0
0
0
0
0