Губернатар Краснадарскага края Аляксандр Ткачоў узначаліць Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі.
Кіраўнік Мінсельгаса Мікалай Фёдараў стане дарадцам Пуціна, ён будзе курыраваць пытанні развіцця АПК.
«Я хачу Вам прапанаваць перайсці на працу ў адміністрацыю ў якасці дарадцы і разам са сваім будучым пераемнікам, з калегам, а ім будзе сённяшні губернатар Краснадарскага края, якога вы добра ведаеце, арганізаваць працу ў тандэме, маючы на ўвазе, што трэба будзе актыўна падключаць і магчымасці ўзроўню рэгіянальнага кіраўніцтва», — заявіў сёння Пуцін.
Пуцін паставіў перад Ткачовым задачу вырашыць пытанне імпартазамяшчэння.
Кіраўніком Краснадарскага края часова прызначаны Веніамін Кандрацьеў.
0
0
0
0
0
0