Іран не падпіша фінальнага пагаднення па ядзернай праграме да таго часу, пакуль не будуць знятыя ўсе санкцыі, заявіў прэзідэнт краіны Хасан Раўхані ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

«Мы не падпішам ніякага пагаднення, калі ўсе санкцыі не будуць знятыя ў той жа дзень, — сказаў ён. — Мы хочам здзелкі, якая была б бяспройгрышнай для ўсіх бакоў ядзерных перамоваў».

Перамовы шасцёркі сусветных дзяржаў — ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Расіі і Кітая — з Тэгеранам па іранскай ядзернай праграме завяршыліся 2 красавіка ў Лазане.

Рамачнае пагадненне прадугледжвае скарачэнне маштабаў ядзернай праграмы Ірана ў абмен на паступовае зняцце міжнародных санкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?