Кадр з серыялу «Сакрэтныя матэрыялы»

Кадр з серыялу «Сакрэтныя матэрыялы»

Тэлеканал Fox замовіў першы сезон новых «Сакрэтных матэрыялаў», паведамляе Variety. Чуткі пра адраджэнне культавага серыялу пацвердзіліся.

Здымкі першага сезону, што ўключыць 6 серый, пачнуцца ўжо летам 2015 года.

Галоўныя ролі агентаў ФБР, якія займаюцца расследаваннямі паранармальных з’яў, зноў выканаюць Дэвід Духоўны і Джыліян Андэрсан. Таксама ў серыял вернецца сцэнарыст арыгінальных «Сакрэтных матэрыялаў» Крыс Картэр.

Пра наступныя сезоны, а таксама даты выхаду ў эфір першага сезону, не паведамлялася.

***

Першы эпізод арыгінальнага серыялу з'явіўся на экранах у 1993 годзе. «Сакрэтныя матэрыялы» выходзілі ў эфір па 2002 год, на вялікіх экранах таксама з’явіліся два поўнаметражныя фільмы. Вакол серыялу вырасла вялікая супольнасць фанатаў, фразы «Ісціна недзе побач» і «Я хачу верыць» сталі крылатымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?