Грэцыя пагадзілася распрацаваць новы план рэформаў, неабходных для атрымання фінансавай дапамогі, паведамілі еўрапейскія лідары.

Пры гэтым прапановы па эканамічных пераўтварэннях павінны быць падрыхтаваныя ў больш хуткім часе, гаворыцца ў агульнай заяве, распаўсюджанай пасля трох гадзін напружаных перамоваў паміж лідарамі ЕС і прэм'ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам.

Сам Цыпрас заявіў, што аптымістычна ацэньвае вынік перамоў.

«Думаю, што ўсе бакі пацвердзілі свой намер зрабіць усё магчымае, каб пераадолець праблемы грэчаскай эканомікі як мага хутчэй», — сказаў ён.

Алексіс Цыпрас прыйшоў да ўлады, паабяцаўшы скончыць з мерамі жорсткай эканоміі, якія былі галоўнай умовай атрымання Грэцыяй крэдытаў, аднак пакуль перамовы з міжнароднымі крэдыторамі праходзяць не вельмі паспяхова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?