Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да пяці інфармацыйных рэсурсаў.

У мэтах выканання патрабаванняў дэкрэта ад 28 снежня 2014 г №6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да пяці інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць паведамленні і (або) матэрыялы, накіраваныя на незаконны абарот наркотыкаў, — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0