Расія не будзе штучна абмяжоўваць аб'ёмы пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі са скарачэннем паставак беларускіх нафтапрадуктаў у РФ, заявіў журналістам 16 сакавіка ў Ціхвіне (Ленінградская вобласць) віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч. 

«Мы не будзем штучна абмяжоўваць (пастаўкі нафты). У нас гэта тэма адрэгуляваная сумеснымі пратаколамі. Адхіленне ад дагаворных аб'ёмаў паставак бензіну магчыма, калі адбываецца рэзкае адхіленне нашых унутрырасійскіх цэн на бензін ад net-back (адыманне мытнай пошліны з экспартнай цаны). Цяпер такое адхіленне ёсць значнае, таму зніжэнне паставак аб'ектыўнае», — сказаў віцэ-прэм'ер. 

Паводле слоў Дварковіча, аналіз рынку паказвае, што ў Расіі няма дэфіцыту нафтапрадуктаў. «Пакуль гэтыя пастаўкі з Беларусі не з'яўляюцца крытычнымі», — сказаў чыноўнік, адзначыўшы, што ніякіх сіметрычных мер у адказ прынята расійскім бокам не будзе. 

Нагадаем, 16 сакавіка газета «Ведомости» паведаміла, што Беларусь адмаўляецца пастаўляць у Расію нафтапрадукты ва ўзгодненых раней аб'ёмах, што звязана з падзеннем цэн і курсу рубля на расійскім рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?