Прэс-служба Крамля, сёння паведаміла, што Уладзімір Пуцін сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага Суда Вячаславам Лебедзевым.
Абмяркоўваліся актуальныя пытанні дзейнасці суда вышэйшай інстанцыі пасля аб'яднання Вярхоўнага і Вышэйшага Арбітражнага судоў, гаворыцца ў паведамленні, у якім прыводзіцца таксама стэнаграма гутаркі.
Праўда, не пазначана, калі адбылася гэта сустрэча, але на фатаздымках указваецца сённяшняя дата. 13 сакавіка.
Раней СМІ заяўлялі, што Пуцін не з'язўляўся на публіцы з 6 сакавіка, у тым ліку быў адменены яго візіт у Астану. Выказваліся меркаванні пра хваробу кіраўніка Расіі.
Аднак інфармацыя пра сустрэчу з Лебедзевым была абрывачнай, а некаторыя дэталі фота падаліся журналістам састарэлымі. У выніку чуткі пра пагаршэнне стану здароўя Пуціна працягваюць цыркуляваць у Маскве.