Аналітыкі Deutsche Bank Робін Уінклер і Джордж Саравелас прагназуюць, што да 2017 года еўра ўпадзе ў адносінах да даляра да 85 цэнтаў.

Уінклер і Саравелас прагназуюць, што ўжо да канца гэтага года еўра дасягне парытэту з далярам, у 2016 годзе будзе каштаваць 90 цэнтаў, а да 2017 года патаннее да 85 цэнтаў. Зараз еўра каштуе 1,07 дал.

Асноўнай прычынай падзення еўра ў адносінах да даляра з'яўляецца павелічэнне адтоку капіталу з Еўропы, які да 2017 года можа дасягнуць 4 трлн еўра. За апошнія шэсць месяцаў ён перавысіў 300 млрд еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?