Вярхоўная Рада прыняла закон аб унясенні змены ў арт. 73 Кодэкса законаў аб працы Украіны (наконт святочнага дня — Дня абаронцы Украіны).

За адпаведны закон (№2187) прагаласавалі 244 народныя дэпутаты з 322 зарэгістраваных у зале.

14 кастрычніка адзначаецца вялікае рэлігійнае свята — Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Але за гэтым святам ва Украіне замацавалася яшчэ і другая назва — казацкі Пакроў, а ў свядомасці народа яно стала асацыявацца з такімі паняццямі, як вайсковы гонар, доблесць, мужнасць і рыцарства, адзначаецца ў дакуменце.

Нагадаем, што нядаўна прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапанаваў святкаваць Дзень абаронцаў Айчыны не 23 лютага, а менавіта 14 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?