Фота: touristmaker.ru

touristmaker.ru

Дакумент, падпісаны дзяржавамі, прадугледжвае выплату Непалам 1,16 млн. даляраў на карысць Расіі — грошы мусяць пералічыць цягам трох месяцаў.

Дыпламатычныя стасункі паміж Непалам і СССР пачаліся ў 1956 годзе, а ўжо праз два гады тагачасны кароль Непала Махендра пагадзіўся прыняць савецкую фінансавую дапамогу — верагодна, менавіта гэтыя грошы цяпер і патрабуе вярнуць Расія.

Сёння Непал — гэта адна з бяднейшых краінаў у свеце, дзе ВУП на душу насельніцтва складае каля 700 даляраў, а большасць месцаў у парламенце займаюць камуністы.

Імкненне спагнаць мізэрную, па дзяржаўных мерках, пазыку з Непала выглядае досыць дзіўнай на фоне ранейшай крэдытнай палітыкі Расіі — за мінулыя дваццаць гадоў РФ даравала шматмільярдныя пазыкі шэрагу краін, у тым ліку $12 млрд Ірану, $11 млрд Афганістану, $11 млрд КНДР ды інш. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?