Вядомы расійскі пісьменнік, дысідэнт, аўтар трылогіі пра салдата Івана Чонкіна і рамана-антыўтопіі «Масква 2042» Уладзімір Вайновіч напісаў адкрыты ліст да Уладзіміра Пуціна з просьбай вызваліць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанка.

openrussia.ru

openrussia.ru

Ліст апублікаваны на сайце «Адкрытая Расія».

«Спадар Прэзідэнт!

Калі маладая ўкраінская гераіня Надзея Саўчанка памрэ ў расійскай турме ад голаду, гэта, можа быць, ніяк не абразіць пачуцці вашага электарату. Але вам варта падумаць пра тое, якое ўражанне гэта зробіць на сусветнае грамадскае меркаванне.

Цалкам магчыма і лёгка прадказальна, што яно адрэагуе на гэта нават вастрэй, чым на далучэнне Крыма і вайну ў Данбасе.

Людзі так ўстроеныя, што часам смерць аднаго чалавека скаланае іх болей, чым гібель сотняў на поле бою. Стаўленне да вас за межамі нашай краіны і зараз незайздроснае,

але пасля смерці Саўчанка вам лепш будзе не з'яўляцца ў сталіцах заходніх дзяржаў.

Натоўпы людзей будуць сустракаць вас абразлівымі выкрыкамі і кідаць у вас чымсьці, што кепска пахне. А імя Саўчанкі стане намінальным. Пра яе будуць складаць легенды, пісаць кнігі, здымаць фільмы і называць яе імем вуліцы і плошчы.

Калі ласка, не ганьбіце лішні раз сябе і Расію і не дапусціце гібелі гэтай адважнай жанчыны.

Мяркуючы па бздуры абвінавачванняў, якія ёй прад'яўленыя, яна павінна быць проста вызвалена.

Уладзімір Вайновіч. Масква, 25.02.15»

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая паступіла добраахвотнікам у батальён «Айдар», была выкрадзена 9 ліпеня 2014 г., мяркуецца, што выкраданнем кіраваў асабіста тады яшчэ міністр абароны «ЛНР» Ігар Платніцкі і вывез у Расію. У Расіі сцвярджаюць, што Саўчанка перайшла мяжу як бежанка і была затрымана пры праверцы дакументаў. Пракуратура вінаваціць яе ў датычнасці да забойства двух расійскіх журналістаў. Надзея абвінавачванні адкідае. Яна галадае 76 дзён.

Учора на апеляцыі скаргі Надзея не магла прысутнічаць у судзе, таму з ёй падтрымлівалася праз скайп-канферэнцыю. Надзея ўжо не магла стаяць і толкам сядзець, фота Новая газета

Учора на апеляцыі скаргі Надзея не магла прысутнічаць у судзе, таму з ёй падтрымлівалася праз скайп-канферэнцыю. Надзея ўжо не магла стаяць і толкам сядзець, фота Новая газета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0