Засеялі жалезам і трацілам,
Для ўсходаў непрыбраныя магілы
Дадуць навесну тлусты перагной.
Што вырасце на збэшчанай зямлі?
Якія будуць каласы і плёны?
Каму збіраць прарослыя праклёны —
Атрутныя сухія бадылі?
На чарназёме воля раўчукам —
Сцякаюць у глыбокія варонкі.
Цякуць снягі, бягуць струменем тонкім.
Снягі. Снягі.
З крывёю напалам.

18.02.15

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0