У якасці ілюстрацыі выкарыстана рэпрадукцыя карціны К. Малевіча «Скача чырвоная конніца»
Сёння ноччу на ўчастку Пінскага памежнага атрада ў Кобрынскім раёне група невядомых з украінскага боку спрабавала прарвацца праз мяжу, паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Каля 20 чалавек з коньмі спыніў беларускі памежны нарад.
«У адказ на агрэсіўныя дзеянні парушальнікаў была ўжыта табельная зброя», — распавялі ў прэс-цэнтры. Парушальнікі, кінуўшы на тэрыторыі Беларусі чатырох коней, спешна вярнуліся ва Украіну.
«Па наяўных слядах, сярод парушальнікаў, магчыма, ёсць параненыя», — дадалі ў прэс-цэнтры. З нагоды інцыдэнту пачата сумеснае з украінскімі памежнікамі расследаванне. Вырашаецца пытанне аб завязенні крымінальнай справы.
0
0
0
0
0
0