Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі пры атрыманні хабару ў памеры 50 млн. рублёў затрыманы дырэктар ААТ «Птушкафабрыка «Світанак» (Гомельская вобласць).

Як паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх, у такую суму кіраўнік ацаніў свае паслугі за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавораў будаўнічага падраду. 

Падчас папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што названая службовая асоба на працягу некалькіх гадоў сістэматычна прымала незаконныя грашовыя ўзнагароджанні ад кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання з прыватнай формай уласнасці за спрыянне ў вырашэнні пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю і звязаныя з яе службовым становішчам. Агульная сума хабару, атрыманага дырэктарам птушкафабрыкі ад прадпрымальнікаў, склала больш за 2,5 мільярда рублёў. 

У дачыненні да затрыманага ўпраўленнем КДБ па Гомельскай вобласці распачатыя дзве крымінальныя справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару). 

Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазронага. 

Да затрыманага прымененая мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?