У выдавецкім ПУП «Кніжны дом» выйшла дзіцячая кніга «Зоркі сёмага неба» пад аўтарствам старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі. Наклад — крыху больш за 1000 асобнікаў.

У канцы 2000-ых у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага была пастаўленая аднайменная музычная казка, рэжысёрам якой быў Давыдзька.

«Пакрыўджаныя злымі дзецьмі, кот Мурмот і лялька Эля хочуць выканаць сваю самую запаветную мару. З дапамогай добрай Феі яны адпраўляюцца ў небяспечнае падарожжа па сямі нябёсах, каб выратаваць паміраючыя зоркі. На шляху іх чакае шмат страшных монстраў і пачвар, якіх трэба перамагчы для дасягнення мэты. Чароўныя героі спазнаюць шмат новага і цікавага ў сваім падарожжы. Барацьба дабра са злом, натуральна, прывядзе да шчаслівага фіналу», — гаварылася ў анатацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?