Аргкамітэт чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёраў і юнакоў і УУС Мінаблвыканкама просіць заўзятараў з разуменнем паставіцца да дадатковых мер бяспекі і дакладвае, што ўваход на тэрыторыю РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» будзе ажыццяўляцца пасля праверкі ручной паклажы і асабістага дагляду тэхнічнымі сродкамі.

Катэгарычна забараняецца:

- Мець пры сабе агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, піратэхнічныя вырабы, прадметы, выкарыстанне якіх можа прывесці да нанясення цялесных пашкоджанняў, імітатары і муляжы дадзеных прадметаў; сцягі, вымпелы,не зарэгістраваныя ў вызначаным парадку, эмблемы, сімвалы, плакаты і транспаранты і іншыя сродкі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;

- Знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення;

- Прыносіць з сабой алкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя, таксічныя рэчывы, безалкагольныя напоі ў шкляной, металічнай тары і тэтрапакетах, лазерныя прылады (указкі і інш.), грувасткія прадметы (рэчы);

- Накіроўвацца да месца правядзення мерапрыемства з жывёламі і на роварах;

- Дапускаецца праносіць прахаладжальныя напоі ў пластмасавай празрыстай упакоўцы ёмістасцю не болей за літр.

- Грувасткую ручную паклажу можна здаць у камеру захоўвання.

Пераканаўча просім выконваць правілы паводзін у грамадскіх месцах, праяўляць пільнасць, паважлівае стаўленне да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?