Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША прадставіла законапраект, які прадугледжвае выдзяленне Украіне да 2017 года вайсковай дапамогі, у тым ліку зброі, на суму ў 1 мільярд даляраў.

«Міністр абароны ЗША ўпаўнаважаны ў каардынацыі з дзяржсакратаром даць вайскоўцам і сілам нацыянальнай бяспекі Украіны дапамогу, якая ўключае ў сябе навучальны рыштунак, смяротнае ўзбраенне абарончага характару, лагістычную падтрымку, рознае абсталяванне і сродкі забеспячэння на тэрмін да 30 верасня 2017 года. Для выканання названых прадпісанняў вылучаецца сума ў памеры 1 мільярда даляраў», - гаворыцца ў тэксце законапраекта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?