Фота: facebook.com/Haliafy

Фота: facebook.com/Haliafy

«Гэта была здзейсненая мара, якая праіснавала пяць месяцаў 2014 года — ад 14 сакавіка да забароны гандлю напрыканцы ліпеня», — паведамляе выдавецтва «Галіяфы» на Facebook.

У дадатак да забароны гандлю вырасце і кошт арэнды — праводзіць прэзентацыі, выставы, семінары, выставы і літкавярню па тым адрасе больш не атрымаецца.

 «Галіяфы» спадзяюцца на аднаўленне сваёй культурніцкай пляцоўкі ў іншым месцы.

У развітальнай імпрэзе возьмуць удзел:

Зміцер Вішнёў, Аляксей Харужка, Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч,Уладзімір Арлоў, Вольга Гапеева, Сяргей Сыс, Ілля Сін, Віктар Жыбуль, Аляксей Палачанскі, Адам Шостак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?