Еўрапейскі цэнтральны банк адмовіўся выкарыстоўваць грэчаскія даўгавыя дзяржаблігацыі у якасці забеспячэння крэдытаў для банкаў краіны. Аб гэтым паведамляецца на сайце ЕЦБ.

Рашэнне рэгулятара ўступіць у сілу 11 лютага.

«Прыпыненне выкарыстання аблігацый адпавядае існуючым правілам еўрасістэмы, бо цяпер немагчыма прагназаваць паспяховасць заканчэння праверкі праграмы пра наданні пазыкаў», — гаворыцца ў паведамленні банка.

Раней СМІ пісалі, што ЕЦБ не згодны з ключавым пунктам новага антыкрызіснага плана Грэцыі. У прыватнасці, рэгулятару не падабаўся план, у адпаведнасці з якім Афіны прыцягнуць € 10 млрд праз выпуск кароткатэрміновых казначэйскіх вэксаляў у якасці «прамежкавага фінансавання» на бліжэйшыя тры месяцы, пакуль Грэцыя узгадняе новыя меры са сваімі партнёрамі па еўразоне.

У Грэцыі да ўлады прыйшоў лявацкі папулісцкі ўрад. Асобныя яго дзеячы звязаныя цеснымі сувязямі з рэжымам Пуціна. У прыватнасці, міністр замежных справаў Грэцыі наведваў выступ у Афінах расійскага неанацыста Дугіна.

Новы прэм'ер Грэцыі Алексіс Цыпрас хоча, каб Грэцыі адтэрмінавалі выплаты па замежным доўгу.

Ранейшыя ўрады Грэцыі — як левыя, так і правыя — набралі зашмат крэдытаў, каб забяспечыць рост узроўню жыцця. Калі тое выявілася, распачаўся моцны фінансавы крызіс.

Эканоміка Грэцыі скарацілася на 27% ад 2007 года, больш за чвэрць насельніцтва краіны лічыцца фармальна беспрацоўным. Праўда, некаторыя эканамісты ставяць апошнюю лічбу пад сумнеў, бо ў грэчаскай статыстыцы шмат махлярства. Гэтак, у краіне фіксаваліся выпадкі, калі «сляпыя», што атрымлівалі высокую дапамогу па інваліднасці, адначасова працавалі таксістамі.

Крок Еўрапейскага цэнтрабанка выкліча турбуленцыю на рынках. Еўра, як чакаецца, апусціцца проці даляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?