Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў жыхароў Харкаўскай вобласці не губляць пільнасці перад верагоднай пагрозай

Пра гэта ён сказаў у час рабочай паездкі на Харкаўшчыну, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Наш вораг планаваў — і ўсё яшчэ плануе, — праз сваю разгалінаваную агентуру падпаліць Харкаўшчыну, прынесці сюды такія ж беды і пакуты, якія ён абрынуў на галовы жыхароў Данбаса», — сказаў прэзідэнт.

Парашэнка адзначыў, што палітычныя сілы Харкаўшчыны падтрымліваюць цэласнасць і адзінства Украіны, нягледзячы на ідэалагічныя рознагалоссі.

Паводле яго слоў, ёсць прынцыповыя рэчы, якія не могуць быць прадметам кампрамісу.

«Украіна не будзе федэратыўнай, а застанецца унітарнай дзяржавай. Еўрапейскі выбар — не падлягае дыскусіі, а адзінай дзяржаўнай мовай ёсць і будзе ўкраінская», — заявіў Парашэнка.

У той жа час ён адзначыў, што ніхто і ніколі не паквапіцца на права ўкраінцаў гаварыць на той мове, на якой ім зручна, у тым ліку — на рускай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?