У самалёце, які ляцеў па маршруце Масква—Санкт-Пецярбург здарылася абсурдная сітуацыя. Разам з дэпутатам Віталём Мілонавым, які ініцыяваў закон аб увядзенні адміністратыўнай адказнасці за прапаганду гомасэксуалізму, ляцелі актывісткі ЛГБТ-супольнасці.
На фоне дэпутата, дзяўчыны пачалі горача цалавацца і рабіць сэлфі. Пасля фотаздымкі трапілі ў інтэрнэт.
Фота з акаўнта Ўкантакце Kseniya Infinity
Дэпутат відавочна не ўхваліў іх паводзіны і быў вельмі занепакоены.
Віталь Мілонаў — расійскі палітык, член партыі «Адзіная Расія». Вядомы экстравагантнымі заканадаўчымі ініцыятывамі, сярод якіх — законапраект аб увядзенні адміністратыўнай адказнасці за прапаганду гомасэксуалізму, прапановы забараніць вывучэнне ў школах тэорыі Дарвіна і стварыць у Санкт-Пецярбургу паліцыю нораваў з казакоў і праваслаўных вернікаў.