Урад Расіі прадставіў антыкрызісны план. Дакумент 28 студзеня быў апублікаваны на сайце расійскага ўрада.

План, у прыватнасці, прадугледжвае скарачэнне большасці катэгорый выдаткаў на 10%.

Без змен застануцца запланаваныя выдаткі на абарону, падтрымку сельскай гаспадаркі і выкананне міжнародных абавязацельстваў Расіі. Таксама будуць выконвацца ўсе сацыяльныя абавязацельствы.

Рэалізацыю часткі новых праектаў плануецца адкласці.

Скароцяцца выдаткі на забеспячэнне органаў дзяржаўнай улады, «у тым ліку за кошт памяншэння выдаткаў на аплату паслуг павышанай камфортнасці».

У цэлым на працягу трох гадоў плануецца штогод зразаць выдаткі бюджэту на пяць працэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?