У Бураціі разгарэўся скандал з сувязі з адстаўкай рэктара Бурацкага дзяржаўнага універсітэта (БДУ) Сцяпана Калмыкова. Каб захаваць за сабой прывілеі і высокі аклад, Калмыкоў прызначыў сябе прэзідэнтам БДУ з высокім, па расійскіх мерках, заробкам.
Калмыкоў быў рэктарам 20 гадоў.
Прычына адстаўкі Калмыкова — ва ўзроставым парозе, якi ўстанаўлiваецца Міністэрствам адукацыі і навукі РФ. Згодна з ім рэктары не павінны быць старэйшыя за 65 гадоў.
Тады Калмыкоў з 20 студзеня прызначыў сябе прэзідэнтам ВНУ з заробкам 250 тысяч расійскіх рублёў (каля 4000 даляраў).
0
0
0
0
0
0