Стаў вядомы графік канцэртнага туру ва Украіне Brutto Сяргея Міхалка.
Канцэртны тур стартуе 10 лютага ў Роўне, затым будуць Луцк (11 лютага), Львоў (12-га), у лютым — Цярнопаль, Вінніца, Хмяльніцкі, Чарнаўцы, Адэса, Мікалаеў,
у сакавіку плануецца 14 канцэртаў, у тым ліку 4 сакавіка ў прыфрантавым на сёння Марыупалі Данецкай вобласці. 18 сакавіка Brutto выступяць у Чарнігаве.
Падрабязны графік канцэртаў тут.
У суботу паведамлялася, што Сяргей Міхалок просіць від на пастаяннае месца жыхарства ва Украіне з-за немагчымасці займацца канцэртнай дзейнасцю ў Беларусі і Расіі.
Неафіцыйнае відэа на песню «Гары».
0
0
0
0
0
0