10:10

Фэйсбук запрацаваў, ён быў недасяжны цягам гадзіны.

***

Карыстальнікі па ўсім свеце паведамляюць аб недаступнасці сацыяльнай сетцы Facebook і належыць ёй сэрвісу Instagram.

У прыватнасці, недаступныя сайты сацсетак, не абнаўляюцца таксама мабільныя прыкладанні.

Прычыны збою невядомыя.

«Мы працуем над гэтым і выправім памылку максімальна хутка», — сцвярджаецца на старонцы Facebook, куды перанакіроўваюцца карыстальнікі.

Акрамя таго, праблемы з падключэннем назіраюцца і на сайце знаёмстваў Tinder.

Апошні раз падобнае назіралася ў жніўні 2014 года, калі тысячы карыстальнікаў Facebook ва ўсім свеце адчувалі цяжкасці з атрыманнем доступу да сайта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?