«У працэсе расследавання было ўстаноўлена, што дзеючае заканадаўства не ў поўным аб'ёме дазваляе эфектыўна кантраляваць працэс ажыццяўлення сурагатнага мацярынства ў Рэспубліцы Беларусь», — паведамляе прэс-служба Следчага камітэта РБ.

Гаворка ідзе пра Аксану Колесень — дырэктарку агенцтва «Суркансалт».

Яно было створана яшчэ ў 2007 годзе, як толькі ў Беларусі афіцыйна дазволілі сурагатнае мацярынства. Па словах прадпрымальніцы, якая, дарэчы, даволі ахвотна каментавала сваю працу, агенцтва займалася выключна падборам кандыдатак на ролю маці.

Аднак на пачатку мінулага года ў дачыненні Колесень была распачата крымінальная справа.

Ёй інкрымінавалі здзяйсненне злачынства па ч.2 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, спалучаная з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі. Як заяўлялі праваахоўнікі, Аксана Колесень з ліпеня 2010 года па студзень 2014 г. займалася прадпрымальніцкай дзейнасцю па суправаджэнні праграм сурагатнага мацярынства, не маючы для гэтага спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), і незаконна займалася штучным апладненнем. Але ж, як бачым, справа развалілася.

Пры гэтым, сама Колесень адкрыта казала пра заробкі ў галіне сурагатнага мацярынства.

Па яе словах, сурагатным маці ў Беларусі плацяць каля 15 тысяч долараў за адно дзіця, плюс 500 даляраў у месяц маці атрымлівае, пакуль яна цяжарная. За год агенцтва складала некалькі дзясяткаў такіх дамоваў.

Па інфармацыі Следчага камітэта, за арганізацыю сустрэч будучых бацькоў і сурагатнай маці, прадпрымальніца атрымлівала ад 2 да 4,5 тысяч еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?