Фота blog.atlantm.com.

Фота blog.atlantm.com.

Член камітэта Дзярждумы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі Ілля Кастуноў накіраваў запыт у Мінкамсувязі Расіі: чаму сістэму электроннай перапіскі грамадзян з дзяржведамствамі «Пошта Расеі» замовіла замежным распрацоўнікам?

Праект інтэрнэт-сэрвісу мае дазволіць расейцам атрымліваць юрыдычна значныя электронныя паведамленні ад дзяржорганаў.

«Па сутнасці, амерыканская і брытанская кампаніі атрымаюць доступ да інфраструктуры электроннага ўрада», — заявіў расійскай газеце «Ізвестія» Кастуноў. 

«Пошта Расіі» замовіла распрацоўку «Электроннай паштовай сістэмы» ТАА «Эпам Сістэмз», якое працуе ў беларускім Парку высокіх тэхналогій. Кошт работ складае 18,3 мільёна рублёў — гэта каля 300 тыс. даляраў. Уладальнікі «Эпам Сістэмз» — Epam Systems Ltd (Кіпр) і Epam Systems Inc (ЗША).

Кантракт на 18,8 млн рублёў на распрацоўку «Сэрвісу электронных заказных лістоў інфармацыйнай сістэмы «Электронная паштовая сістэма» атрымала ТАА «Люксофт Прафешнл». Уладальнікі яго месцяцца на Кіпры і ў Вялікабрытаніі. Гэта Luxoft International Company Ltd (Кіпр) і Luxoft UK Ltd (Вялікабрытанія).

Кастуноў выступае за тое, каб праграмнае забеспячэнне выраблялася расійскімі праграмістамі, а не кампаніямі, якія знаходзяцца пад замежным кантролем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?