Паўабаронца «Баварыі» Ар'ен Робэн заявіў, што на зборах у Катары на яго напаў кракадзіл.
sport-xl.org
У пятніцу падчас трэніровачных заняткаў адзін з мячоў нібыта трапіў у размешчаны побач з полем басейн. Калі Робэн паспрабаваў яго дастаць, кракадзіл укусіў яго за руку.
Галандцу наклалі павязкі на вялікі, сярэдні і безыменны пальцы. Траўма не перашкаджае Робэну трэніравацца.
«Калі я даставаў мяч з басейна, кракадзіл цопнуў мяне за руку», — распавёў Робэн.
Навіна ўжо паспела разысціся па шматлікіх інфармагенцтвах, калі футбаліст прызнаўся, што проста пажартаваў. На самай справе траўму рукі ён атрымаў у трэнажорнай зале.
0
0
0
0
0
0