У пятніцу Вярхоўны суд ЗША пасля абмеркавання, якое доўжылася дзве з паловай гадзіны, прыняў да разгляду пазовы некалькіх гомасэксуальных пар са штатаў Кентукі, Мічыган, Агаё і Тэнэсі, аб'яднаўшы іх у адну справу.

Пазоўнікі лічаць, што забарона на афіцыйнае афармленне адносін геямі і лесбіянкамі, якая захоўваецца ў іх штатах, супярэчыць канстытуцыі.

Слуханні пачнуцца ў красавіку. Рашэнне чакаецца ў канцы чэрвеня. Яно альбо ўзаконіць аднаполыя саюзы ва ўсёй Амерыцы, альбо захавае цяперашні парадак, пры якім штаты вырашаюць гэта пытанне самастойна.

У цяперашні час гей-шлюбы ўзаконеныя ў 36 з 50 штатаў і федэральнай акрузе Калумбія.

Вярхоўны суд ЗША з'яўляецца вышэйшым і канчатковым тлумачальнікам канстытуцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?