Інцыдэнт адбыўся 15 студзеня каля 09.00 на сталічнай вуліцы Дамброўскай ў раёне бізнес-цэнтра Sky Towers, паведаміў auto.tut.by чытач.

«Аўтамабіль дарожнай службы ехаў па вуліцы Дамброўскай і пасыпаў дарогу пяском. У нейкі момант разам з пяском пачалі вылятаць і камяні, якія пашкодзілі 15 прыпаркаваных аўтамабіляў», — распавялі auto.tut.by ў ДАІ Фрунзенскага раёна.

У аўтамабіляў разбітыя шыбы і пашкоджаныя элементы кузава. Нягледзячы на тое, што як ДТЗ гэта не афармлялася, усе кіроўцы атрымаюць страхоўку — правядзенне гэтага віду работ застрахавана.

Зараз інспектары высвятляюць кіроўцу аўтамабіля, як мяркуецца, ГАЗа або ЗІЛа, які праводзіў пасыпку дарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?