Сілы хуткага рэагавання узброеных сіл Германіі, Нідэрландаў і Нарвегіі былі разгорнутыя ва Усходняй Еўропе, каб адказаць на магчымую пагрозу з боку Расеі. Пра гэта заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, паведамляе The Los Angeles Times.

Генеральны сакратар НАТА не раскрыў інфармацыю аб колькасці вайскоўцаў у гэтых войсках.

«Мы бачым, што міжнароднае права парушана, і суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць Украіны парушаюцца. І мы заклікаем Расію выконваць Мінскія пагадненні», — сказаў Столтэнберг.

Прэс-сакратар НАТА Аана Лунгеску адзначыла, што лімітавая колькасць вайскоўцаў складзе «некалькі тысяч ваеннаслужачых», здольных адбіць любы напад або пагрозу бяспецы дзяржаваў НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0