Зброя будучыні Northrop Grumman - марскі баявы беспілотны самалёт Northrop Grumman X-47B на борце авіяносца «Джордж Х.В. Буш»

Зброя будучыні Northrop Grumman - марскі баявы беспілотны самалёт Northrop Grumman X-47B на борце авіяносца «Джордж Х.В. Буш»

Выканаўчы дырэктар еўрапейскага аддзялення гіганта абароннага сектара кампаніі Northrop Grumman Эндрю Тайлер вырашыў незвычайным спосабам актывізаваць дыскусію адносна будучыні арміі і флота Вялікабрытаніі — ён набыў рэкламную прастору на сайте галоўнай бізнэс-газэты краіны Financial Times.

У гэтым годзе на самых высокіх узроўнях Брытанія будзе пераглядаць сваю стратэгію ў сфэры абароны і бяспекі. Гэта сярод іншага паўплывае і на будучыя дзяржаўныя замовы зброі, піша defensenews.com, таму кампанія Тайлера зусім не цалкам альтруістычная.

Northrop Grumman — буйная амерыканская абаронна-прамысловая карпарацыя, выручка якой у 2013 годзе склала $24,7 млрд, а колькасць супрацоўнікаў набліжаецца да 70.000 чалавек.

Тайлер, былы кіраўнік упраўлення лонданскага міністэрства абароны па закупках тэхнікі, задае аўдыторыі ў сваіх анлайн-зваротах розныя пытанні — ці мусіць Брытанія заставацца першакласнай ваеннай дзяржавай, як яна мусіць арганізоўваць сваю абарону ў кібэр-прасторы і ці варта набываць стэлс-знішчальнікі F-35.

«Сярод гэтых пытанняў: як сённяшнія пагрозы дзейнічаюць на бяспеку і дабрабыт Брытаніі, наколькі мы разглядаем сябе як частку сусветных сіл падтрымання парадку, у якіх умовах нам прыдзецца ваяваць адным?», - кажа Тайлер.

Апошняе пытанне, магчыма, справакаванае агрэсіяй Расіі супраць Украіны, паўстае і перад многімі іншымі краінамі Эўропы, нават сябрамі НАТА, якія могуць застацца сам на сам з агрэсарам, калі амэрыканскія ваенныя сілы могуць быць скаваныя канфліктамі ў іншых частках свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?