На Баранавіцкім баваўняным камбінаце частку заробку работнікам выдаюць прадукцыяй — пасцельнай бялізнай. Пра гэта рэдакцыі «Нашай Нівы»паведаміў чытач, які працуе на прадпрыемстве.

«На такі крок адміністрацыя вырашыла пайсці ў сувязі з крызісам -– прыйшоў загад, каб прэмію атрымлівалі прадукцыяй. А ў мяне, напрыклад, тарыфная стаўка толькі мільён, астатняе — каля 2,5 мільёна — прэмія. Тыя, хто працуе толькі за аклад, атрымаюць грошы, астатнія — трошкі грошай і некалькі камплектаў пасцелі», — скардзіцца мужчына.

На прадпрыемстве сярэдні заробак не такі вялікі: тры-чатыры мільёны. А яшчэ раней, у лістападзе, прадпрыемства зрэзала прэміі, скардзіцца чытач, хаця людзі працавалі добра і чакалі нармальны заробак. А зараз, кажа наш суразмоўца, ў прадпрыемства зусім няма грошай, таму яно вырашыла ўвогуле адмовіцца ад выплаты прэмій. Мера гэта часовая, уведзена пакуль толькі на два месяцы.

У бухгалтэрыі прадпрыемства інфармацыю аб «прэміраванні бялізнай» пацвердзілі, але ж за тлумачэннем накіравалі да эканамічнага дырэктара Алены Пасюкевіч.

Алена Пасюкевіч просіць людзей пацярпець: «Прэмія ўсіх супрацоўнікаў ідзе прадукцыяй уласнай вытворчасці. Адзін месяц можна пацярпець, трэба пацярпець. Мы зрабілі такое адзін раз, магчыма будзе яшчэ ў студзені. Але гэта залежыць яшчэ ад крэдытавання. Такая сітуацыя сёння не толькі на нашым прадпрыемстве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?