У Музеі могуць адначасова выстаўляцца каля 100 прац. Гэта і разнастайныя фігуры, выкананыя ў тэхніцы ліцця і больш складаныя працы. Наведвальнікі выставы таксама ўбачаць карціны, намаляваныя шакаладам па шакаладзе.

«Усе экспанаты зробленыя з айчыннага шакаладу, з яго ж выкананы і інфармацыйныя стэнды музея пра гісторыю гэтага ласунка ў нашай краіне», — паведаміла стваральнік музея, член Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці Любоў Іванова.

Ідэя стварыць такі музей прыйшла да жыхарцы Віцебска пасля паспяховага правядзення выставы з удзелам вядомага шакалацье Нікаля.

Цікава, што ўсе экспанаты ў Музеі шакаладу будуць пастаянна замяняць. Што будзе са старымі працамі, пакуль невядома. Захоўваць іх можна доўга, але есці іх нельга.

У Музеі шакаладу таксама пройдуць майстар-класы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?