Філіп Чмыр ненавідзіць беларускую мову і захапляецца гукамі барабана ці бубна. Для такога музыкі болей было б асалоды і радасці дзе-небудзь у Афрыцы, а не ў Беларусі. Там шмат бубнення, можна досыць наслухацца, а тут ён выскачыў як Піліп з канапель, як наша прымаўка кажа. Відаць, ад бубна яму слых пашкоджаны, дзеля гэтага ён беларускай мовы гучання і мілагучнасці не вычувае. Трэба дзейсна паслухаць беларускую сэрцам, душою, тады нянавісць згіне зусім. Я раджу Філіпу слухаць іншую музыку, заміж бубна слухаць скрыпку, гітару, цымбалы і нават піяна. Бубна гукі нервы раздражняюць у большасці людзей, ды да таго аглушальны гук робіць глухаватымі людзей.

Хай спадар Філіп Чмыр наведае Англію, Нямеччыну і паслухае, як гэтыя людзі вымаўляюць словы. Ён прыйдзе да разумення, што ім гэтыя гукі падабаюцца. Хай ён паслухае, як яны кожную літару вымаўляюць, яны альфабэт у школе пяюць як песню.

Кожная мова мае свае плюсы і мінусы. Магчыма, Філіп Чмыр мае на ўвазе беларускую размоўную мову з рэгіёнаў. Але беларуская мова беларускіх класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа і ўсіх беларускіх пісьменнікаў ёсць на высокім узроўні.

Мне выглядае, Філіп адносіцца да беларускай мовы, як расейскі цар да расейскай песні: ён зазначыў, што песня цыганская яму болей даспадобы, чым руская. Дык што, цар расійскі мог так сказаць аб расейскай песні? Я сказаў бы — не. Хоць ён і цар, але сваёй песні ён даў паніжэнне, а павысіў цыган.

У ЗША я стаўлюся да людзей і іх мовы з павагай, не абражаю ні адну з іх, бо лічу, што яны карыстаюцца ёй на карысць свайго народа.

Паважаная Рэдакцыя «НН»! Я бачу, газета дае месца на сваёй бачыне газеты розных поглядаў асобам. Як кажуць, гэта дэмакратыя. Я бачу тут недарэчнасць, бо Філіп абражае мову, на якой друкуецца «НН». На ангельскай мове я скажу ў двух словах: That Stink. Ён пісаў, што ён думаў, а я напісаў, што я думаю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?