БелТА

БелТА

Узаемадзеянне Беларусі і Калінінградскай вобласці адрозніваецца высокай інтэнсіўнасцю на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах.

На гэта звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Мікалаем Цуканавым.

Паводле слоў Лукашэнкі, пачынаючы з 2010 года двухбаковы тавараабарот стабільна расце, дасягнуўшы амаль $300 млн у 2013 годзе. «Але былі часы, калі мы дасягалі тавараабароту ў $0,5 млрд. Я мяркую, мы маем права паставіць перад сабой задачу выйсці на той высокі ўзровень, які ў нас ужо быў, значыць, мы ўмеем працаваць на гэтую лічбу і гэты ўзровень тавараабароту. На мой погляд, неабходна зрабіць усё магчымае для гэтага», — сказаў Лукашэнка.

«У некаторых нашых ворагаў, у тым ліку ў Расіі, і ў Беларусі іх хапае, ідуць размовы пра тое, што Лукашэнка хоча ледзь не Калінінградскую вобласць далучыць да Беларусі. Паверце, у мяне такіх планаў няма.

Але склалася добрая практыка яшчэ ў часы Савецкага Саюза, Беларусь заўсёды падстаўляла плячо Калінінградскай вобласці, мы ніколі яе чужой не лічылі.

А ў якім складзе, у якой дзяржаве будзе Калінінградская вобласць пры такіх падыходах, напэўна, не гэтак важна», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Губернатар Калінінградскай вобласці Мікалай Цуканаў таксама падкрэсліў, што павелічэнне тавараабароту да $0,5 млрд з'яўляецца цалкам дасягальным паказчыкам.

«Давайце паставім такую задачу», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0