У Беларусі 28 лістапада чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі з'явіцца слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе усходнім 3—8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 5—11 градусаў, пры праясненнях чакаецца мінус 12—15, днём — ад 3 да 9 градусаў марозу.





