Урад Нідэрляндаў паведаміў, што два галяндзкія зьнішчальнікі F16 перахапілі расейскі транспртны самалёт, які заляцеў у міжнародную паветраную прастору на поўнач ад Эстоніі і Літвы без інфармаваньня пра плян палёту.

Галяндзкія зьнішчальнікі патрулююць паветра над краінамі Балтыкі ў складзе сілаў НАТО, якія былі перакінутыя ў гэты рэгіён у сувязі зь сёлетнім крызісам ва Ўкраіне.

Паводле ўраду Нідэрляндаў, пасьля перахопу 12 лістапада расейскі самалёт Іл-76 паляцеў у кірунку Калінінградзкай вобласьці — расейскага анкляву, які месьціцца паміж краінамі НАТО Польшчай і Літвой.

Тым часам у адказ на ўсё большую вайсковую актыўнасьць Расеі ў рэгіёне міністры абароны Брытаніі, трох балтыйскіх дзяржаваў і чатырох краінаў паўночнай Эўропы 13 лістапада дамовіліся ўзмацніць супрацоўніцтва паміж выведкамі і ваенна-паветранымі сіламі. Срод краінаў паўночнай Эўропы Нарвэгія і Данія ўваходзяць у НАТО, а Фінляндыя ды Швэцыя маюць нэўтральрны статус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?